16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 17 студзеня правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Рэспублікі Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, які будзе знаходзіцца ў Беларусі з афіцыйным візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Перагаворы пройдуць у Палацы Незалежнасці ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць развіццё палітычных і гандлёва-эканамічных кантактаў, перспектыўныя напрамкі для ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння, перш за ўсё ў сферы гандлю і інвестыцый, рэалізацыі сумесных праектаў.
Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.
Афіцыйны візіт Прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, яго сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.