14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14-15 снежня наведае з афіцыйным візітам Расійскую Федэрацыю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Маскве адбудуцца перагаворы кіраўніка беларускай дзяржавы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у вузкім і пашыраным складах. Чакаецца, што ў цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца шырокі спектр пытанняў двухбаковых адносін і міжнароднага парадку дня, узаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях.
Па выніках запланавана падпісанне міжнародных дакументаў.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка ўскладзе вянок да Магілы Невядомага Салдата.