27 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 1-3 верасня зробіць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
У ходзе візіту таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам КНР.