13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Рэспублікі Малдова Мікалаем Цімофці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў у гутарцы коратка закранулі некаторыя бягучыя пытанні беларуска-малдаўскіх адносін.
Мікалай Цімофці павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перавыбраннем на пасаду Прэзідэнта Беларусі.
У адрас Аляксандра Лукашэнкі прадаўжаюць паступаць віншавальныя пасланні ў сувязі з перамогай на выбарах. Беларускага лідара павіншавалі Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян, Прэзідэнт Нікарагуа Даніэль Артэга, Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч.