23 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным адбылася 23 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі шырокі спектр пытанняў як міжнароднага парадку дня, так і двухбаковага супрацоўніцтва. У прыватнасці, размова ішла аб сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, якая згодна з дамоўленасцямі адбудзецца ў бліжэйшы час. Запланавана таксама сустрэча прэм'ер-міністраў дзвюх краін.
Сёння ж было прынята рашэнне аб правядзенні ў пачатку сакавіка пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.
Акрамя таго, прэзідэнты дамовіліся аб сумесных дзеяннях па пераадоленні эканамічных праблем. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін шырока абмеркавалі сітуацыю ва Украіне ў сувязі з яе рэзкім абвастрэннем.