30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца 9 верасня ў Маскве. Дата была ўзгоднена кіраўнікамі дзяржаў сёння ў час тэлефоннай размовы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі.
У час сустрэчы прэзідэнты яшчэ раз абмяркуюць саюзныя праграмы, падрыхтаваныя ўрадамі дзвюх краін, а таксама іншыя актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня і міжнародную праблематыку.
Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка раніцай 30 жніўня правёў шэраг тэлефонных размоў. Галоўнай іх тэмай была сітуацыя ў Афганістане. "Кансультацыі па пытаннях, якія вынесены на пасяджэнне АДКБ у Душанбэ. Плюс выпрацоўка агульнай пазіцыі па Афганістане", - адзначылі ў прэс-службе.
Спачатку гэту тэму падрабязна абмеркавалі з Прэзідэнтам Таджыкістана, далей адбылася размова з Прэзідэнтам Расіі.
Паведамлялася таксама аб запланаванай размове Прэзідэнта Беларусі з калегам з Узбекістана.