19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнты абмеркавалі развіццё двухбаковых адносін. У прыватнасці, рэалізацыю 28 саюзных праграм. Кіраўнікі дзяржаў таксама абмяняліся меркаваннямі ў цэлым адносна сітуацыі ў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў Уладзіміра Пуціна аб абстаноўцы на граніцах Беларусі з краінамі Еўрасаюза.