Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Жнв 2018

Лукашэнка і Пуцін правядуць перагаворы ў Сочы

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота з архіва22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Расію, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Праграмай візіту запланаваны перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якія пройдуць у Сочы. Кіраўнікі дзяржаў падрабязна абмяркуюць шырокі спектр пытанняў у развіцці беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях і на міжнародных пляцоўках, сусветны парадак дня.

Як паведамлялася, магчымасць сустрэчы ў Сочы лідараў дзвюх краін абмяркоўвалася 23 ліпеня ў час тэлефоннай размовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тады кіраўнікі дзяржаў дамовіліся прадоўжыць узаемныя намаганні ў інтарэсах захавання пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі