10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адразу пасля заканчэння пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі, адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Уладзімір Пуцін патэлефанаваў беларускаму калегу. Размова датычылася найбольш актуальных пытанняў беларуска-расійскіх адносін. Як двухбаковага парадку дня, так і выклікаў, якія ўзнікаюць, і сітуацыі вакол абедзвюх краін.