7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі бягучыя пытанні ў развіцці беларуска-расійскіх адносін, ход далейшай рэалізацыі дамоўленасцей у сферы эканамічнай інтэграцыі. А таксама падрыхтоўку маючых адбыцца самітаў - пасяджэнняў Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД 14-15 кастрычніка ў Мінску, а таксама пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў лістападзе.
Аляксандр Лукашэнка таксама цёпла павіншаваў Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, пажадаў моцнага здароўя, поспехаў і ажыццяўлення намечаных планаў.