31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася 30 жніўня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі найбольш актуальныя на сённяшні дзень пытанні, у тым ліку двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама сітуацыю ўнутры Беларусі. Асобна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі абстаноўку і вакол нашай краіны.
Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся пра асабістую сустрэчу ў бліжэйшы час. Яна, у прыватнасці, адбудзецца ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву.