Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Стд 2016

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся ў закрытай размове грунтоўна абмеркаваць сінхранізацыю дзеянняў у эканоміцы

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў на перспектыву. У прыватнасці, увага была сфакусіравана на дзвюх значных падзеях: пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета, якое адбудзецца ў канцы лютага ў Мінску, і III Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, што таксама пройдзе ў беларускай сталіцы ў чэрвені.

Асноўнай тэмай як сённяшняй размовы, так і маючых адбыцца двух мерапрыемстваў з'яўляецца эканоміка. На ВДС эканамічныя пытанні будуць абмяркоўвацца на макраўзроўні, а ў час Форуму будзе разгледжана, як працуюць канкрэтныя галіны над пераадоленнем цяжкасцей у эканоміцы.

У тэлефоннай размове гаворка ішла аб мерах па сінхранізацыі дзеянняў у цяперашніх умовах.

Лідары звярнулі ўвагу на факт пачатку дзеяння пагаднення Украіны з ЕС аб стварэнні зоны свабоднага гандлю і ў сувязі з гэтым абмеркавалі дзеянні краін на бліжэйшую перспектыву ў гэтых умовах.

Прэзідэнты закранулі і некаторыя пытанні функцыянавання Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся сустрэцца ў бліжэйшы час і ў закрытай і больш грунтоўнай размове абмеркаваць пытанні двухбаковых адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі