5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі ўвесь спектр найбольш актуальных пытанняў двухбаковых адносін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"У тым ліку размова ішла аб падрыхтоўчых мерапрыемствах святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных структур (у прыватнасці, асобныя кадравыя пытанні па лініі Саюзнай дзяржавы)", - расказалі ў прэс-службе.
Аляксандр Лукашэнка расказаў расійскаму калегу аб падрыхтоўцы парада да 75-годдзя Перамогі і сітуацыі ў Беларусі ў цэлым.
Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся інфармацыяй адносна мер, якія прымаюцца ў дзвюх краінах для барацьбы з эпідэміяй.