24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адбылася сёння днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнты абмеркавалі сітуацыю ўнутры нашай краіны і на знешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку.
Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі пытанні барацьбы з каранавірусам. У гэтым ключы прэзідэнты дамовіліся, што грамадзяне Беларусі ў добраахвотным парадку прымуць удзел у трэцім этапе выпрабаванняў вакцыны ад каранавіруса, зробленай у Расійскай Федэрацыі. Таксама Беларусь стане першай краінай, куды будзе пастаўлена гэта вакцына.