16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У ходзе размовы лідары краін перш за ўсё абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай граніцы і сумесныя дзеянні па абароне граніц Саюзнай дзяржавы.
Яшчэ адной тэмай размовы стала сітуацыя ва Украіне і пазапланавыя вучэнні Украіны і ЗША ля граніц Расійскай Федэрацыі і ў Чорным моры. Прэзідэнт Расіі праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі ў Чорным моры ў цэлым.
Прэзідэнт Беларусі ў сваю чаргу праінфармаваў кіраўніка расійскай дзяржавы аб праведзенай напярэдадні тэлефоннай размове з выконваючай абавязкі канцлера Германіі Ангелай Меркель.
Абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама графік будучых кантактаў.