Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Снж 2021

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі праграму мерапрыемстваў на час візіту ў Санкт-Пецярбург

Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі праграму мерапрыемстваў на час візіту ў Санкт-Пецярбург
Фота з архiва

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі праграму мерапрыемстваў у час маючага адбыцца візіту беларускага лідара ў Санкт-Пецярбург. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"Яшчэ адну тэлефонную размову - з Прэзідэнтам Расіі - правёў сёння кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі праграму мерапрыемстваў у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Санкт-Пецярбург", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У размове былі закрануты актуальныя тэмы супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, у тым ліку ў абароннай сферы, іншыя пытанні.

Аляксандр Лукашэнка 25 снежня таксама правёў тэлефонную размову з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым. Кіраўнік беларускай дзяржавы асабіста павіншаваў калегу з 60-гадовым юбілеем, падзякаваў за сяброўскую падтрымку на саміце Усходняга партнёрства.

Ільхам Аліеў праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі на тэрыторыі Нагорнага Карабаха і ходзе аднаўлення гэтых зямель.

Таксама кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-азербайджанскіх адносін і дамовіліся аб прадаўжэнні размовы на маючым адбыцца саміце ў Санкт-Пецярбургу.

Як паведамлялася БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка 28-29 снежня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю.

У Санкт-Пецярбургу 28 снежня Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД. Лідары краін падвядуць вынікі старшынства Беларусі ў Садружнасці ў 2021 годзе, абмяняюцца думкамі па вырашэнні агульных актуальных праблем, абмяркуюць далейшыя меры па павышэнні эфектыўнасці супрацоўніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця краін СНД. Будучая сустрэча знамянальная яшчэ і тым, што ў снежні споўнілася 30 гадоў з дня ўтварэння СНД.

На 29 снежня запланавана сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі