Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Ліп 2019

Лукашэнка і Пашынян абмеркавалі па тэлефоне супрацоўніцтва ў ЕАЭС і знешнеэканамічныя сувязі саюза

2 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па ініцыятыве армянскага боку 2 ліпеня адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Абмеркавана тэматыка развіцця двухбаковых адносін, узаемадзеяння Беларусі і Арменіі ў інтэграцыйных аб'яднаннях. У прыватнасці, узнімаліся пытанні супрацоўніцтва ў Еўразійскім эканамічным саюзе, на 1 кастрычніка бягучага года ў Ерэване запланавана пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Таксама размова ішла аб пашырэнні знешнеэканамічных сувязей Еўразійскага эканамічнага саюза з Сінгапурам і Іранам. Цяпер вядзецца работа над падпісаннем пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі і Сінгапурам.

Аляксандр Лукашэнка ў час тэлефоннай размовы адзначыў добрае выступленне армянскіх атлетаў на II Еўрапейскіх гульнях, што прайшлі ў Беларусі, і павіншаваў з гэтым прэм'ер-міністра Арменіі. У сваю чаргу Нікол Пашынян павіншаваў беларускага лідара з паспяховым правядзеннем маштабнага мультыспартыўнага форуму.

Нікол Пашынян таксама павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з Днём Незалежнасці і 75-годдзем вызвалення Беларусі, якія будуць адзначацца 3 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі