19 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Кішынёве сустрэўся з малдаўскім дзяржаўным і палітычным дзеячам, экс-прэзідэнтам Малдовы Мікалаем Цімофці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай атмасферы. Бакі абмеркавалі, як складваюцца сёння беларуска-малдаўскія адносіны, як развіваецца знешне- і ўнутрыпалітычная сітуацыя ў абедзвюх краінах.
"Нашы народы вельмі блізкія. Малдаване і беларусы заўсёды разумелі адзін аднаго", - адзначыў Мікалай Цімофці.