Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Май 2021

Лукашэнка і Аліеў правялі тэлефонную размову

Лукашэнка і Аліеў правялі тэлефонную размову
Фота з архiва

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў раніцай 22 мая правялі тэлефонную размову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі абстаноўку ў абедзвюх краінах, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў калегу за падтрымку і пастаўкі ў Беларусь вуглевадароднай сыравіны. З задавальненнем кіраўнікі дзяржаў адзначылі рост тавараабароту паміж краінамі і наяўнасць вялікага патэнцыялу ў развіцці двухбаковых адносін.

Прэзідэнт Азербайджана падрабязна праінфармаваў аб сітуацыі на армяна-азербайджанскай граніцы, давёў пазіцыю Азербайджана па вядомым інцыдэнце, што ўзнік некаторы час таму.

Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у Беларусі спадзяюцца, што сітуацыя будзе вырашана ў бліжэйшыя дні.

Што датычыцца двухбаковага беларуска-азербайджанскага парадку дня, кіраўнікі дзяржаў прадметна абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва і рэалізацыю дамоўленасцей, якія былі дасягнуты ў ходзе візіту Прэзідэнта Беларусі ў Азербайджан. У бліжэйшы час у Беларусь прыбудзе азербайджанская дэлегацыя спецыялістаў па горадабудаўніцтве, разам з беларускімі калегамі будзе прапрацаваны план пачатку будаўнічых работ у рэгіёне.

Акрамя таго, чакаецца і сельскагаспадарчая дэлегацыя з Азербайджана. Тут таксама бачыцца сур'ёзная зацікаўленасць у беларускім вопыце.

"У цэлым у рамках маючых адбыцца сустрэч будуць выбудаваны канкрэтныя планы работы беларускіх будаўнікоў і іншых спецыялістаў у Азербайджан", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі