Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Ліп 2021

Лукашэнка - генпракурору: лічбавая злачыннасць - гэта проста бяда, тут людзі павінны трымаць вуха востра

Лукашэнка - генпракурору: лічбавая злачыннасць - гэта проста бяда, тут людзі павінны трымаць вуха востра

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з генеральным пракурорам Беларусі Андрэем Шведам пацікавіўся станам спраў у сферы барацьбы са злачыннасцю, зрабіўшы асаблівы акцэнт на злачынствы ў сферы высокіх тэхналогій, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вашы ўражанні аб барацьбе са злачыннасцю, на што нам трэба звярнуць увагу? Зразумела, лічбавая злачыннасць - гэта проста бяда. Але тут людзі павінны трымаць вуха востра. Не трэба весціся на розныя прапановы. Асабліва людзі старэйшага пакалення. У рэшце рэшт, няхай бы ўжо моладзь, якая ходзіць і не адрываецца ад гэтага тэлефона. Але старыя, старэйшае пакаленне, куды вы лезеце, навошта вы ведзяцеся на прапановы махляроў, аддаючы свае зберажэнні. Ніхто нічога проста так не дасць", - абазначыў праблематыку кіраўнік дзяржавы.

"Тым не менш наш абавязак абараніць гэтых людзей. Гэта зразумела", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, што, магчыма, яшчэ насцярожвае Генеральную пракуратуру. "Якая сітуацыя праз год пасля гэтых ачумелых, якія бліцкрыг хацелі ўчыніць у мінулым годзе? Вашы проста ўражанні ў гэтым плане", - спытаў Прэзідэнт.

У час рабочай сустрэчы таксама абмяркоўваліся і іншыя пытанні, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта, у прыватнасці, адносна шэрага крымінальных спраў.

Як далажыў Андрэй Швед крымінагенная абстаноўка ў краіне знаходзіцца пад кантролем праваахоўных органаў, ёсць шэраг станоўчых тэндэнцый. Па выніках першага паўгоддзя на 5 працэнтаў знізілася колькасць забойстваў, на 6 працэнтаў - разбояў, на 11 працэнтаў - прычыненняў цяжкіх цялесных пашкоджанняў, амаль на 20 працэнтаў стала менш згвалтаванняў. "Ды і ў цэлым пацярпелых ад злачынных замахаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года стала менш амаль на 14 працэнтаў. Мы прымаем актыўныя меры разам з нашымі калегамі з МУС, іншых праваахоўных органаў для актывізацыі работы. Арыентуем на тое, каб яны пачалі працаваць з улікам стабілізацыі абстаноўкі ў краіне ў нармальным рэжыме, як гэта было да жніўня мінулага года", - заявіў генеральны пракурор.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі