26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі і Княстве Манака па сумяшчальніцтве Павел Латушка ўручыў даверчыя граматы князю Манака Альберу II. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
На сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы развіцця двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага, культурнага супрацоўніцтва. Падкрэслена важнасць назначэння першага ў гісторыі ўзаемаадносін дзвюх краін пасла Беларусі ў Княстве Манака.
Павел Латушка таксама правёў сустрэчу з саветнікам (міністрам) па знешніх сувязях Княства Манака, у час якой абмеркаваны пытанні рэалізацыі сумесных праектаў у гандлёва-эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах, а таксама перспектывы адкрыцця Ганаровага консульства Беларусі ў Манака.