Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Врс 2022

Лаўроў і Мясніковіч абмяркуюць прыярытэты старшынства Расіі ў ЕАЭС у 2023 годзе

Лаўроў і Мясніковіч абмяркуюць прыярытэты старшынства Расіі ў ЕАЭС у 2023 годзе
Фота з архiва

29 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў і старшыня Калегіі Еўразійскага эканамічнага саюза Міхаіл Мясніковіч правядуць сустрэчу 5 кастрычніка. Аб гэтым паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У ходзе размовы асноўную ўвагу плануецца ўдзяліць прыярытэтам старшынства Расіі ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2023 годзе, а таксама пытанням міжнароднага парадку дня ЕАЭС", - сказала прадстаўнік МЗС РФ.

"Расійскі бок надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва ўнутры саюза, а таксама наладжванню канструктыўнага ўзаемадзеяння ЕАЭС з замежнымі партнёрамі і пашырэнню еўразійскага парадку дня на міжнародных пляцоўках", - падкрэсліла Марыя Захарава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі