Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліс 2017

Купчына выбрана кіраўніком галоўнага палітычнага органа ЮНІДА

27 лістапада, Вена /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік рэспублікі пры міжнародных арганізацыях у Вене Алена Купчына выбрана старшынёй 17-й сесіі Генеральнай канферэнцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па прамысловым развіцці (ЮНІДА). Работа сесіі пачалася сёння ў Венскім міжнародным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Алена Купчына будзе выконваць абавязкі старшыні да наступнай чарговай сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНІДА, якая адбудзецца ў 2019 годзе. Прадстаўнік Беларусі на пасаду кіраўніка сесіі галоўных палітычных органаў універсальных міжнародных арганізацый сістэмы ААН выбраны ўпершыню.

Генеральная канферэнцыя з'яўляецца вышэйшым органам ЮНІДА, які вызначае кіруючыя прынцыпы і палітыку арганізацыі на бліжэйшае двухгоддзе. Яна адабрае праграму работы, рэгулярны і аператыўны бюджэты, сочыць за эфектыўным выкарыстаннем фінансавых рэсурсаў ЮНІДА.

У 17-й Генеральнай канферэнцыі ўдзельнічае каля двухсот дэлегацый дзяржаў - членаў арганізацыі, устаноў сістэмы ААН, міжурадавых і няўрадавых арганізацый. У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел прэзідэнты Швейцарыі і Мальты, а таксама дзеючы старшыня Генеральнай асамблеі ААН Міраслаў Лайчак.

Цяперашняя генканферэнцыя праходзіць пад агульнай тэмай "Партнёрства для поспеху ў дасягненні мэт у галіне ўстойлівага развіцця". На працягу бягучага тыдня дыпламаты і эксперты падвядуць вынікі работы ЮНІДА ў 2016-2017 гадах, разгледзяць праграму дзейнасці арганізацыі на 2018-2021 гады. У час сесіі таксама будзе разгледжаны ініцыіраваны Беларуссю праект рэзалюцыі па ўстойлівым прамысловым развіцці краін з сярэднім узроўнем даходу.

Беларусь на працягу апошніх гадоў актыўна ўзаемадзейнічае з ЮНІДА практычна па ўсім спектры дзейнасці арганізацыі. Цяпер ЮНІДА рэалізуе ў рэспубліцы праекты тэхнічнай дапамогі на агульную суму каля $2 млн. У якасці перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва разглядаюцца пытанні энергаэфектыўнасці і экалагічнай бяспекі ў прамысловасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі