8 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Кіеве 11-12 ліпеня пройдзе 7-ы раўнд нефармальных міністэрскіх дыялогаў краін - удзельніц ініцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства", у якім прыме ўдзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У мерапрыемстве таксама будзе ўдзельнічаць намеснік міністра эканомікі Беларусі Ірына Касцевіч. Праграмай нефармальных міністэрскіх дыялогаў прадугледжаны дыскусіі кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў - членаў "Усходняга партнёрства" па перспектывах шматбаковага супрацоўніцтва ў рамках гэтай ініцыятывы. Акрамя таго, плануецца тэматычная сустрэча з удзелам міністраў эканомікі, прысвечаная пытанням развіцця малога і сярэдняга бізнесу.