5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына наведае Брусель з рабочым візітам 8-10 сакавіка, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Алена Купчына на чале беларускай дэлегацыі прыме ўдзел у чарговым раўндзе кансультацый па пытаннях мадэрнізацыі паміж Беларуссю і ЕС.
Запланаваны таксама сустрэчы намесніка кіраўніка знешнепалітычнага ведамства з прадстаўнікамі кіраўніцтва Еўракамісіі і Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.