19 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына 19 сакавіка абмеркавала з дыпламатамі высокага ўзроўню міністэрстваў замежных спраў краін ЕС падрыхтоўку да Рыжскага саміту "Усходняга партнёрства". Аб гэтым паведаміў сёння на брыфінгу начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, у тым ліку ў рамках "Усходняга партнёрства". Размова ішла таксама аб перспектывах супрацоўніцтва паміж ЕАЭС і ЕС, развіцці сітуацыі ў рэгіёне.
У складзе дэлегацыі дыпламатаў высокага ўзроўню былі прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў Венгрыі, Латвіі, Літвы, Нідэрландаў, Польшчы, Славакіі, Швецыі, Чэхіі.