1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алена
Купчына сустрэлася 1 верасня са старшынёй Еўрапейскай народнай партыі Жозэфам Долем, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі."У час сустрэчы адбылося абмеркаванне актуальных пытанняў узаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам", - расказалі ў ведамстве.
Таксама бакі абмеркавалі падрыхтоўку да парламенцкіх выбараў у Беларусі.