6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі беларускага міліцэйскага ведамства ў рамках візіту дэлегацыі МУС Беларусі ў ААЭ, дзе праходзіць Сусветны паліцэйскі саміт, знаёмяцца са спецыфікай работы эмірацкіх калег. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
Сённяшні парадак дня ўключае вывучэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення па бяспецы паліцыі Дубая і алгарытмаў, якія выкарыстоўваюцца паліцэйскімі ААЭ ў сферы забеспячэння бяспекі. Такім чынам ведамствы дзвюх краін абменьваюцца набытым вопытам.
Акрамя таго, беларускім гасцям быў прадэманстраваны службовы транспарт, які эмірацкая паліцыя задзейнічае пры патруляванні месцаў масавага адпачынку грамадзян, у тым ліку паблізу вадаёмаў, і некаторая іншая спецыяльная тэхніка.