Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Кст 2020

Кітайскі ўніверсітэт Чжэцзян-Шужэнь будзе пашыраць супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ

Кітайскі ўніверсітэт Чжэцзян-Шужэнь будзе пашыраць супрацоўніцтва з беларускімі ВНУ
Фота з архiва

26 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пытанні пашырэння навуковага і адукацыйнага супрацоўніцтва кітайскага ўніверсітэта Чжэцзян-Шужэнь з беларускімі партнёрамі абмеркаваны ў ходзе наведвання Генеральным консулам Беларусі ў Шанхаі Андрэем Андрэевым горада Ханчжоу правінцыі Чжэцзян. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

"Універсітэт Чжэцзян-Шужэнь супрацоўнічае з Беларуссю з 2013 года. У ліку яго партнёраў Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі", - гаворыцца ў паведамленні.

У ходзе сустрэч з намеснікам старшыні камітэта правінцыі Чжэцзян Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая, старшынёй савета ўніверсітэта Сунь Цзіньмяа, прэзідэнтам універсітэта Лі Лу, віцэ-прэзідэнтам ВНУ Чэнь Цзюнь абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі сумесных навуковых даследаванняў і адукацыйных праграм, разгледжаны практычныя крокі па пашырэнні абмену выкладчыкамі і ўдзелу ў сумесных навуковых праектах.

Акрамя таго, вялікая ўвага была ўдзелена сумесным даследаванням па ўкараненні высокіх тэхналогій у медыцынскую сферу.

У ходзе візіту Генеральны консул таксама азнаёміўся з новым кампусам універсітэта, умовамі вучобы і пражывання студэнтаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі