22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайскія ўлады рашуча супраць чарговага пакета аднабаковых санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі. Аб гэтым заявіў у аўторак афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь, паведамляе ТАСС.
"Мы рашуча супраць таго, каб у міжнародных адносінах выкарыстоўваліся пагрозы і аднабаковыя санкцыі, Кітай супраць умяшання знешніх сіл ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў", - падкрэсліў Чжаа Ліцзянь на рэгулярным брыфінгу.
Паводле слоў кітайскага дыпламата, ЕС павінен праявіць павагу да суверэнітэту Беларусі і спецыфікі яе сацыяльна-эканамічнага развіцця. "Мы верым, што беларускі народ здольны ўласнымі намаганнямі забяспечыць палітычную і сацыяльную стабільнасць ва ўласнай краіне. Спадзяёмся, што міжнародная супольнасць адыграе на гэтым фоне сваю канструктыўную ролю", - падагульніў ён.
Савет ЕС на ўзроўні кіраўнікоў МЗС у панядзелак дасягнуў пагаднення аб увядзенні эканамічных санкцый супраць сямі сектараў эканомікі Беларусі. Як удакладніў кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль, абмеркаванне накіраваных супраць Мінска мер прадоўжыцца на сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў аб'яднання 24-25 чэрвеня, а зацвярджэнне адбудзецца пасля завяршэння саміту.