Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Ліп 2024

Крокі да суверэнітэту і незалежнасці. 1994 год. Важнейшая выбарчая кампанія ў гісторыі Беларусі

Крокі да суверэнітэту і незалежнасці. 1994 год. Важнейшая выбарчая кампанія ў гісторыі Беларусі
Фота з архiва

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 30 гадоў таму, 10 ліпеня 1994 года, адбыўся другі тур выбараў Прэзідэнта Беларусі. Усяго тады было 6 кандыдатаў. І ўжо ў першым туры з вялікім адрывам лідарам стаў Аляксандр Лукашэнка. Ён жа перамог і ў другім з паказчыкам большым за 80 працэнтаў. Складаны шлях краіны да суверэнітэту і незалежнасці прасачылі эксперты ў эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

Узровень жыцця падае, а краіну раздзіраюць унутраныя супярэчнасці - такімі былі першыя гады беларускай незалежнасці. Надзеі на лепшае заўтра, але поўны адчай сёння.

Беззаконне, безуладдзе і бязвыхаднасць. У Вярхоўным Савеце - толькі бясконцыя дэбаты і ўнутрыўсобныя інтрыгі.

"Калі краіна знаходзіцца ў такім незразумелым стане, яе можа вывесці толькі дакладная, вызначаная, канкрэтная ўлада, якая мае паўнамоцтвы для таго, каб прымаць рашэнне і тут жа забяспечыць яго выкананне. Была не толькі стабілізавана абстаноўка. Былі намечаны шляхі, куды рухацца", - расказаў старшыня Бабруйскага райвыканкама (1995-1998) Анатоль Глаз.

Тады ў маладой дзяржавы нават не было сваёй незалежнай Канстытуцыі, яе прынялі ў сакавіку 1994-га. Падзея лёсавызначальная. Галоўная навацыя - у краіне з'явілася пасада Прэзідэнта. Наперадзе - важнейшая выбарчая кампанія ў гісторыі Беларусі.

Не дэмакрат, не камуніст, а рэаліст - так гаварылі пра кандыдата Лукашэнку. Яго сустрэчы з народам і выступленні прыкоўвалі ўвагу. Выступаў шчыра, з душой і харызмай.

Улада кандыдата недалюблівала, людзі яму верылі. І народ сказаў сваё важкае слова. У другім туры выбараў у ліпені 1994-га больш за 80 працэнтаў галасоў атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

"Пераважала разважлівасць, якая дапамагла беларускаму народу знайсці сілы і знайсці таго чалавека, які змог, прабачце за выраз, не шкурнымі інтарэсамі жыць, а жыць чаканнямі народа і тымі праблемамі, якія былі ў той перыяд часу. Моцная рука, моцная ўлада, магчымасць канцэнтраваць яе ў той час і цяпер дапамагае выстаяць", - адзначыў рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі.

Першыя месяцы Лукашэнкі ва ўладзе па-добраму ўзварухнулі краіну. Людзі ўбачылі - краіна мяняецца. Многімі працэсамі Прэзідэнту даводзілася кіраваць літаральна ў ручным рэжыме. Таго патрабаваў час, навесці парадак ва ўсіх галінах - ад эканомікі да аховы здароўя.

"Як цяпер памятаю, было 4-5 пар пальчатак у тыдзень. І гэта было складана, калі ты траціш свой час не на дапамогу пацыентам, а на пошукі таго, чым можна дапамагчы. Калі б не стабільная, сістэмная, можна нават сказаць, жорсткая рука, наўрад ці мы змаглі б гэты этап прайсці", - падкрэсліў член Савета Рэспублікі, галоўны ўрач Мінскай цэнтральнай раённай клінічнай бальніцы Гарык Барсамян.

Моцны лідар, які дзейнічаў толькі ў інтарэсах сваёй краіны і які ўзяў курс на інтэграцыю з Расіяй, вядома ж, не задавольваў Захад. І ўжо ў хуткім часе ў адносінах да Беларусі былі прыменены першыя санкцыі.

"Мы былі заўсёды адкрыты ў адносінах з Еўрапейскім саюзам. З іх боку такой адкрытасці не было. І справа тут не ў правах чалавека. Мы не маглі прытрымлівацца той логікі адносін, якую нам прапаноўваў Еўрапейскі саюз. Моцнага лідара не любяць. Любяць тых, хто ідзе ў рэчышчы палітыкі, што праводзіцца Еўрапейскім саюзам і ЗША", - канстатаваў намеснік міністра замежных спраў Беларусі (1994-1997) Міхаіл Хвастоў.

Галоўны вынік гэтых 30 гадоў: краіна і тады, і цяпер - з'яднаная. І гэта дапамагае захаваць самую вялікую каштоўнасць, якая ёсць у цяперашняга пакалення, - суверэнітэт. Беларусь развіваецца на аснове інтарэсаў народа, сваіх традыцый і сваёй гісторыі.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі