Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2017

Краіны СНД паглыбляюць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і карупцыяй

Краіны СНД паглыбляюць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і карупцыяй11 кастрычніка, Сочы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Краіны - ўдзельніцы СНД паглыбляюць супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і карупцыяй. Адпаведныя рашэнні прыняты сёння на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Сочы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнты адобрылі Канцэпцыю супрацоўніцтва ў сферы процідзеяння легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаванню тэрарызму і распаўсюджвання зброі масавага знішчэння. Яна вызначае прынцыпы і задачы, асноўныя напрамкі і формы, інфармацыйнае і навуковае забеспячэнне ўзаемадзеяння ў гэтых галінах.

Лідарамі краін таксама ўзгоднена Канцэпцыя супрацоўніцтва ў процідзеянні карупцыі, якая была распрацавана ў мэтах выканання Міждзяржаўнай праграмы сумесных мер барацьбы са злачыннасцю на 2014-2018 гады. Дакумент прыняты для далейшага сістэмнага развіцця ўзаемадзеяння і забеспячэння скаардынаваных дзеянняў у гэтай сферы і накіраваны на развіццё прававых і арганізацыйных асноў узаемадзеяння, а таксама вызначае прынцыпы, мэты і задачы, асноўныя напрамкі і формы супрацоўніцтва, інфармацыйнае і навуковае забеспячэнне сумеснай работы.

У час пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД таксама былі ўзгоднены і іншыя дакументы праваахоўнай тэматыкі. У прыватнасці, адобраны пагадненне аб размяшчэнні ў Расіі Бюро па каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і іншымі небяспечнымі відамі злачынстваў на тэрыторыі Садружнасці, пратакол аб парадку перадачы наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў, агнястрэльнай зброі, яе асноўных частак, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і ўзрыўных устройстваў, якія з'яўляюцца рэчавымі доказамі па крымінальных справах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі