Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Лют 2024

Кіраўнік Татарстана ўручыў Лукашэнку ордэн Дружбы

Кіраўнік Татарстана ўручыў Лукашэнку ордэн Дружбы

21 лютага, Казань /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Рэспублікі Татарстан Рустам Мініханаў у час перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Казані ўручыў беларускаму лідару ордэн "Дуслык" (ордэн Дружбы), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка ўдастоены ордэна за значны ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Татарстанам і Беларуссю, умацаванне дружбы і ўзаемаразумення паміж народамі.

У час наведвання Казанскага крамля кіраўнік Беларусі пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей. Прэзідэнт падкрэсліў, што шматпланавае супрацоўніцтва Мінска і Казані з кожным днём набывае новы змест. Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што бакі змогуць пачаць рэалізацыю прарыўных сумесных праектаў. "Можаце разлічваць на нашу падтрымку!" - падкрэсліў беларускі лідар.

Ордэн "Дуслык" - другая па значнасці дзяржаўная ўзнагарода Татарстана. Ім узнагароджваюць "за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні міжнароднага аўтарытэту Рэспублікі Татарстан, дружбы і супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Татарстан і замежнымі дзяржавамі, іншымі суб'ектамі Расійскай Федэрацыі, за значны ўклад у развіццё эканамічных, гандлёвых, навуковых, тэхнічных, сацыяльных, культурных сувязей і прамысловага патэнцыялу, эфектыўнай інвестыцыйнай, дабрачыннай і грамадскай дзейнасці, якія садзейнічаюць працвітанню Рэспублікі Татарстан".

Узнагароджанне ордэнам, як і астатнімі дзяржаўнымі ўзнагародамі Татарстана, ажыццяўляецца ўказам кіраўніка рэспублікі па рашэнні адпаведнай камісіі па дзяржаўных узнагародах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі