Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Май 2017

Кіраўнік сербскага МЗС адзначыў высокі ўзровень палітычнага супрацоўніцтва з Беларуссю

17 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні ўрада - міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч 16 мая сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі Уладзімірам Чушавым у сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў гэтай краіне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва па многіх напрамках. Івіца Дачыч даў высокую ацэнку дасягнутаму ўзроўню двухбаковага ўзаемадзеяння з Беларуссю ва ўсіх галінах, пры гэтым асабліва адзначыўшы супрацоўніцтва ў палітычнай сферы.

Міністр замежных спраў Сербіі выказаў удзячнасць Уладзіміру Чушаву за яго асабісты ўклад у развіццё і паглыбленне беларуска-сербскіх адносін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі