15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын уручыла сёння ў МЗС копіі даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
З новым кіраўніком прадстаўніцтва ЕС сустрэлася намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына. "Андрэа Віктарын уручыла намесніку міністра копіі даверчых грамат. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння па лініі Мінск-Брусель", - праінфармавалі ў прэс-службе.