21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 22-23 сакавіка наведае з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час візіту запланаваны перагаворы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Польшчы. Уладзімір Макей і Вітальд Вашчыкоўскі абмяркуюць увесь спектр двухбаковых адносін, удзяліўшы асаблівую ўвагу тэматыцы эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне ў міжнародных і рэгіянальных арганізацыях, сітуацыю ў рэгіёне.