18 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс 19-20 лютага наведае з рабочым візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час візіту запланаваны афіцыйныя сустрэчы, на якіх прадугледжваецца прадметнае абмеркаванне пытанняў развіцця беларуска-латвійскага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам з улікам старшынства Латвіі ў Савеце ЕС у першай палавіне 2015 года.