21 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/.
Кіраўнікі МЗС краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) на сустрэчы ў Нью-Ёрку прынялі тры сумесныя заявы: "Аб процідзеянні міжнароднаму тэрарызму", "Аб забеспячэнні ўсёабдымнай стабільнасці ў свеце" і "Аб становішчы ў Афганістане і пагрозе ўзмацнення пазіцый міжнародных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый у паўночных правінцыях краіны". Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце АДКБ.На сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі па прыярытэтных для дзяржаў АДКБ пытаннях парадку дня 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, а таксама па асноўных напрамках узаемадзеяння АДКБ і ААН, у першую чаргу ў пытаннях барацьбы з тэрарызмам, забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і ў галіне міратворчасці.
Міністры ўмовіліся прадаўжаць каардынацыю пазіцый па знешнепалітычных пытаннях у адпаведнасці з зацверджанай прэзідэнтамі Стратэгіяй калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года.
Генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў, які прыняў удзел у сустрэчы, праінфармаваў міністраў аб ходзе падрыхтоўкі да сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая павінна прайсці ў канцы лістапада ў Мінску.