Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Врс 2017

Кіраўнікі МЗС краін АДКБ прынялі тры сумесныя заявы, у тым ліку аб процідзеянні міжнароднаму тэрарызму

21 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнікі МЗС краін Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) на сустрэчы ў Нью-Ёрку прынялі тры сумесныя заявы: "Аб процідзеянні міжнароднаму тэрарызму", "Аб забеспячэнні ўсёабдымнай стабільнасці ў свеце" і "Аб становішчы ў Афганістане і пагрозе ўзмацнення пазіцый міжнародных тэрарыстычных і экстрэмісцкіх арганізацый у паўночных правінцыях краіны". Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце АДКБ.

На сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі па прыярытэтных для дзяржаў АДКБ пытаннях парадку дня 72-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, а таксама па асноўных напрамках узаемадзеяння АДКБ і ААН, у першую чаргу ў пытаннях барацьбы з тэрарызмам, забеспячэння рэгіянальнай бяспекі і ў галіне міратворчасці.

Міністры ўмовіліся прадаўжаць каардынацыю пазіцый па знешнепалітычных пытаннях у адпаведнасці з зацверджанай прэзідэнтамі Стратэгіяй калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года.

Генеральны сакратар АДКБ Юрый Хачатураў, які прыняў удзел у сустрэчы, праінфармаваў міністраў аб ходзе падрыхтоўкі да сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая павінна прайсці ў канцы лістапада ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі