17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў і міграцыі Эквадора Марыя Фернанда Эспіноса Гарсэс наведвае 17-19 мая з афіцыйным візітам Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Кіраўнік МЗС Эквадора 18 мая сустрэнецца з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Па выніках перагавораў адбудзецца цырымонія падпісання двухбаковых дагавораў.
Дыпламатычныя адносіны Беларусь і Эквадор устанавілі ў маі 1993 года У 2014-м краіны адкрылі свае пасольствы. Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін уключае 6 міжурадавых і 10 міжведамасных пагадненняў.
Беларусь пастаўляе ў Эквадор калійныя і азотныя ўгнаенні, дрот з чорных металаў, нафтапрадукты. Імпарт прадстаўлены ў асноўным кветкамі і бананамі. Аб'ём узаемнага гандлю за студзень-сакавік 2018 года склаў $44,6 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 83 працэнты.