14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік 14 снежня правёў тэлефонную размову з міністрам замежных спраў Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Карласам Рафаэлем Фарыа Тартоса. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
Венесуэльскі калега павіншаваў Сяргея Алейніка з назначэннем на пасаду міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні ўзаемадзеяння па лініі знешнепалітычных ведамстваў.
Абмеркаваны канкрэтныя захады па развіцці супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы з акцэнтам на палітычную і гандлёва-эканамічную сферы.