Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліп 2017

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Амана абмяняліся пасланнямі да 25-годдзя дыпадносін паміж краінамі

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і міністр, адказны за замежныя справы Султаната Аман, Юсуф бен Алаві бен Абдала абмяняліся віншавальнымі пасланнямі з нагоды 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У сваім пасланні Уладзімір Макей адзначыў, што за 25 гадоў дзяржавы змаглі закласці трывалую аснову дружалюбных і ўзаемавыгадных адносін, а паспяховы візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Аман у 2007 годзе пацвердзіў зацікаўленасць кіраўніцтва абедзвюх краін развіваць двухбаковыя сувязі.

"Значная актывізацыя кантактаў апошнія два гады, абмен візітамі ўрадавых, дзелавых і парламенцкіх дэлегацый адкрываюць шырокія перспектывы для беларуска-аманскага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах", - гаворыцца ў віншаванні.

Міністр выказаў надзею, што прапанаваная беларускім бокам праграма прыярытэтных крокаў па развіцці ўзаемадзеяння паміж дзяржавамі стане эфектыўным інструментам выканання раней дасягнутых дамоўленасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі