Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Крс 2020

Кіраўнікі МЗС Беларусі і ААЭ дамовіліся аб сустрэчы ў бліжэйшы магчымы час

Кіраўнікі МЗС Беларусі і ААЭ дамовіліся аб сустрэчы ў бліжэйшы магчымы час
Уладзімір Макей. Фота з архіва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і дзяржаўны міністр па замежных справах ААЭ Анвар Гаргаш дамовіліся правесці двухбаковую сустрэчу ў бліжэйшы магчымы час. Гэта пытанне яны абмеркавалі ў час тэлефоннай размовы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Уладзімір Макей і Анвар Гаргаш дамовіліся аб далейшым падтрыманні рабочых кантактаў і правядзенні двухбаковай сустрэчы ў бліжэйшы магчымы час", - расказалі ў МЗС.

Бакі абмяняліся думкамі аб развіцці глабальнай сітуацыі, звязанай з пандэміяй COVID-19, абмеркавалі прымаемыя ў абедзвюх дзяржавах меры па барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Згадзіліся з неабходнасцю каардынацыі намаганняў усёй сусветнай супольнасці для эфектыўнага процістаяння гэтаму выкліку.

Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстаў таксама коратка спыніліся на пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва і абмеркавалі гандлёва-эканамічную праблематыку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі