24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік 24 жніўня сустрэўся са сваім калегам з Індыі Субраманьямам Джайшанкарам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Размова адбылася на палях БРІКС у Іаханесбургу", - адзначылі ў МЗС.
Акрамя таго, Сяргей Алейнік сустрэўся з міністрам замежных спраў Кубы Бруна Радрыгесам Парыльяй і абмеркаваў актуальныя тэмы беларуска-кубінскага парадку дня.