11 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
У ініцыятыве Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства" адбываецца канструктыўная дэпалітызацыя. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка 11 снежня на форуме "Еўрапейскі саюз і "Усходняе партнёрства": падыходы да рэгіянальнага супрацоўніцтва", перадае карэспандэнт БЕЛТА."На мой погляд, назіраецца некаторая мадыфікацыя разумення "Усходняга партнёрства", канструктыўная дэпалітызацыя", - сказаў Алег Краўчанка.
Паводле яго слоў, краіны пачынаюць разумець, што ва "Усходнім партнёрстве" не павінна быць вельмі шмат палітычных элементаў, паколькі гэта
контрпрадукцыйна для самой сутнасці пляцоўкі і рэалізацыі канкрэтных праектаў. Такі падыход да ініцыятывы ЕС быў выпрацаваны і на праведзеным 24 лістапада саміце ў Бруселі."Мы зацікаўлены ва "Усходнім партнёрстве", яно будзе прадаўжацца і, на наш погляд, станавіцца ўсё больш прагматычным, зразумелым для нашых людзей. Але гэта нам яшчэ трэба будзе зрабіць", - адзначыў дыпламат.