4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Румыніі ў Беларусі Віярэлам Машану, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-еўрапейскага дыялогу, сумесныя мерапрыемствы па лініі Беларусь-ЕС, таксама з улікам старшынства Румыніі ў Савеце Еўрапейскага саюза ў першай палавіне 2019 года.