28 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 27 сакавіка ў час свайго візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі сустрэўся з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Уэсам Мітчэлам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Бакі абмеркавалі беларуска-амерыканскае супрацоўніцтва, а таксама шляхі далейшага паляпшэння двухбаковых адносін.
Пытанні захавання правоў чалавека разгледжаны на сустрэчы Алега Краўчанкі з выконваючым абавязкі памочніка дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Майклам Козакам. Намеснік міністра таксама правёў сустрэчу з групай экспертаў амерыканскага аналітычнага цэнтра "Карпарацыя РЭНД". Ён прадставіў асноўныя знешнепалітычныя падыходы Беларусі і бачанне рэгіянальнай сітуацыі, адказаў на пытанні амерыканскіх аналітыкаў.