Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Крс 2017

Карыч: Сербія з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі на Балканах

18 красавіка, Бялград /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Сербія з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларусі на Балканах. Такі пункт гледжання выказаў карэспандэнту БЕЛТА ганаровы консул Беларусі ў Бялградзе, дэпутат Драгамір Карыч у час мерапрыемстваў, прысвечаных далейшаму развіццю беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Драгамір Карыч адзначыў важнасць гістарычна ўсталяваных дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Сербіяй. Ён звярнуў увагу на той факт, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведваў Югаславію ў цяжкі для краіны час, яшчэ ў 1998 і 1999 гадах, што вельмі цэніць сербскі народ. Акрамя таго, кіраўнік беларускай дзяржавы наведваў Сербію ў 2009 і 2016 гадах. У сваю чаргу Прэзідэнт Сербіі знаходзіўся з візітамі ў Беларусі ў 2013 і 2015 гадах.

Ганаровы консул Беларусі ў Бялградзе лічыць важным і вынікі візіту ў Мінск у студзені гэтага года Аляксандра Вучыча, які займаў тады пасаду старшыні сербскага ўрада, які сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама кіраўніцтвам урада і парламента. Дасягнутыя ў беларускай сталіцы дамоўленасці і падпісаныя дакументы пакладзены ў аснову новага ўзроўню беларуска-сербскага ўзаемадзеяння.

Вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ёсць ва ўсіх сферах, лічыць Драгамір Карыч. Паводле яго слоў, вялікі ўклад у развіццё двухбаковых сувязей уносіць пасольства Беларусі ў Сербіі, Беларуская і Сербская гандлёва-прамысловыя палаты. Разам з тым ганаровы консул выказаў меркаванне, што трэба яшчэ шмат працаваць над тым, каб актывізаваць беларуска-сербскія эканамічныя кантакты. "Галоўнае, што ёсць узаемаразуменне і імкненне разам рухацца наперад, - сказаў ён. - Беларусам уласціва прыстойнасць, гэта сумленныя партнёры, што вельмі важна".

Драгалюб Карыч узначальвае дэпутацкую групу сербска-беларускай дружбы, а таксама з'яўляецца прадстаўніком Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Сербіі.

Ганаровы консул удзельнічае ў рабоце дзявятага пасяджэння дзелавога савета па супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Сербіі, што 18 красавіка праходзіць у Бялградзе. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Уладзімір Калтовіч, намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў. З сербскага боку - прэзідэнт Сербскай гандлёва-прамысловай палаты Марка Чадзеж, міністр эканомікі Горан Кнежавіч. Акрамя таго, у сустрэчы ўдзельнічаюць прадстаўнічыя дэлегацыі дзелавых колаў дзвюх краін.

На 19 красавіка ў сербскай сталіцы намечана правядзенне дзясятага пасяджэння беларуска-сербскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Акрамя таго, у гэтыя дні праходзяць кансультацыі паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі