5 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польшча зацікаўлена быць мостам паміж Беларуссю і ЕС. Аб гэтым сёння журналістам у Мінску заявіў маршалак Cената Польшчы Станіслаў Карчэўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Польшча хоча быць своеасаблівым мостам у адносінах Беларусі і ЕС", - сказаў Станіслаў Карчэўскі, адзначыўшы пры гэтым, што Польшча падтрымлівае Беларусь у розных міжнародных арганізацыях.
Акрамя таго, паводле слоў маршалка сейма, Польшча зацікаўлена ў наладжванні стабільных парламенцкіх кантактаў, якія служаць асновай як для двухбаковых, так і шматбаковых адносін.