Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Сак 2024

Канстытуцыйны Суд прыняў пасланне Прэзідэнту і Нацыянальнаму сходу

Канстытуцыйны Суд прыняў пасланне Прэзідэнту і Нацыянальнаму сходу

5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыйны Суд прыняў пасланне Прэзідэнту і палатам Нацыянальнага сходу "Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пасланне складаецца з 4 раздзелаў, уводнай і заключнай частак", - адзначыў старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч, зачытваючы пасланне.

"У першым раздзеле дадзены аналіз канстытуцыйнага развіцця ў сучасных умовах у сувязі з прыняццем на рэспубліканскім рэферэндуме змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, - падкрэсліў Пётр Міклашэвіч. - У другім раздзеле аналізуецца эфектыўнасць ажыццяўлення канстытуцыйнага кантролю ў мэтах зацвярджэння вяршэнства Канстытуцыі, абароны канстытуцыйнага ладу, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. B трэцім раздзеле аналізуюцца механізмы канкрэтнага канстытуцыйнага кантролю, звязаныя з увядзеннем інстытута канстытуцыйнай скаргі і запытамі судоў агульнай юрысдыкцыі ў Канстытуцыйны Суд".
 
У чацвёртым раздзеле прадстаўлена інфармацыя аб выкананні рашэнняў і рэалізацыі прававых пазіцый Канстытуцыйнага Суда.

"Ва ўстаноўленым парадку пасланне Канстытуцыйнага Суда будзе накіравана 7 сакавіка Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і палатам Нацыянальнага сходу, а таксама ў сродкі масавай інфармацыі для ўсеагульнага давядзення", - дапоўніў Пётр Міклашэвіч.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі